3 ліпеня 2024 г.
Ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан сабраліся тыя, для каго сённяшняе свята і 80-годдзе вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – знакавыя падзеі, не далучыцца да якіх немагчыма.
З віншавальнымі словамі да прысутных у гэты святочны дзень звярнуліся старшыня Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак і старшыня раённага савета ветэранаў Валянціна Маеўская.
Асобна вядучы мітынга Пётр Каралёў спыніўся на аперацыі “Баграціён”, дзякуючы якой 3 ліпеня 1944 года Беларусь была канчаткова вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта важная старонка нашай гісторыі мусіць быць захаванай. Будзем помніць разам!



Comments are closed, but trackbacks and pingbacks are open.